«Раздавім фашысцкую гадзіну

Выдавалася з ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. (да сакавіка 1942 г. агітплакат на рускай мове — руск.: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 г. газета-плакат, пазней — сатырычны часопіс ЦК КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам.

раздавим фашистскую гадину