Главная/Лица победы/Гарцуев Михаил Романович

Гарцуев Михаил Романович

Гарцуев Михаил Романович

Часцяком землякі Слаўгарадскага раёна, якія жывуць у розных кутках кантынентаў, звяртаюцца за дапамогай у Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Бо музей – гэта месца, дзе захоўваюць памяць сведкаў гісторыі – прадметы музейнага значэння; успаміны па фотадакументах; пісьмы рознага перыяду жыццядейнасці людзей, у якіх занатаваны лёс чалавечы; прадметы побыту, што характарызуюць асаблівасці працы беларусаў. Кожны чалавечы ўчынак, здзейснены пад уплывам складзеных абставін і эмацыйнага стану нейкім чынам залежыць ад яго значнасці і атаясамляецца з музейнымі экспанатамі. У памяці грамадства застаецца момант да таго часу, пакуль захоўваецца неабходнасць выкарыстоўваць падзею або прадмет у народным асяроддзі. 

Ад ворагаў, падчас ваенных дзеянняў і акупацыйнага рэжыму, у першую чаргу, пакутуе народ, які пражывае на захопленай тэрыторыі.

І калі лёс чалавека звязаны з ваеннымі выпрабаваннямі, тады яшчэ больш узнікае жаданне дакрануцца да яго ўнутранага свету, каб асэнсаваць тое, якім чынам удалося перажыць цяжкія часіны і выйсці з цемры да святла; вытрымаць і падняцца, годна ашчаджаючы будучыню ўсяго савецкага грамадства.

У Слаўгарадскі раённы музей звярнулася Новікава (Гарцуева) Валянціна Міхайлаўна (1963 г.нр., з вёскі Крэмянка Слаўгарадскага раёна) – малодшая дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Гарцуева Міхаіла Раманавіча, які нарадзіўся ў 1919 годзе і вырас у вёсцы Крэмянка. 

Яшчэ да вайны Міхаіл Раманавіч меў дачыненне да працы ў Наркамводзе. Аб гэтым сведчыць пасведчанне (узору 1938 г.) Гарцуева Міхаіла Раманавіча выдадзенае 17 лістапада 1938 года аб здачы дзяржаўнага экзамену на пасаду памошніка рулявога Днепра-Дзвінскага параходства з адзнакай «посредственно».

Гарцуев М.Р (6)
 
“Удостоверение о сдаче государственного технического экзамена №073768”

Даведка. Наркамвод да красавіка 1931 года меў пяць упраўленняў для аперацый на Балтыйскім, Паўночным, Чорным, Азоўскім і Кайспійскім морах. Камісар Янсан сышоў у адстаўку 13 сакавіка 1934 года, каб стаць намеснікам начальніка Галоўсеўмарпуці. Яго змяніў Мікалай Пахомаў. А 9 красавіка 1939 года Народны камісарыят быў скасаваны і падзелены на Народны камісарыят рачнога флоту і Народны камісарыят марскога флоту. За гэты перыяд былі прызначаныя наступныя народныя камісары воднага транспарту: 1931-1934 Мікалай Міхайлавіч Янсан, паніжаны на пасадзе 13 сакавіка 1934 года, арыштаваны ў 1937 годзе, судзімы і расстраляны.

1934-1938 Мікалай Іванавіч Пахомаў, звольнены 8 красавіка 1938 года, арыштаваны на наступны дзень, судзімы і расстраляны.

1938-1939 Мікалай Іванавіч Яжоў, які таксама займаў пасаду народнага камісара ўнутраных спраў да 9 снежня 1939 года. А 9 красавіка 1939 года Народны камісарыят воднага транспарту быў скасаваны. Яжоў быў арыштаваны на наступны дзень, затым  судзімы і расстраляны.

ПОШУКАВАЙ СПРАВЕ ДАПАМАГАЮЦЬ САЙТЫ “ПАМЯЦЬ НАРОДА” І “МЕМАРЫЯЛ”.

Прасачыць баявы шлях ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны дапамагаюць створаныя на прасторах інтэрнэту сайты “Памяць народа” і “Мемарыял”. Нібы кнігу гартаеш і прачытваеш старонкі гістарычнага лёсу сведкаў ваеннага ліхалецця – кожнага савецкага салдата часоў Другой Сусветнай вайны.

На сайце “Памяць народа” зберагаюцца звесткі амаль усіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прайшлі баявы шлях ад Брэста да Берліна. Хтосць выжыў у полыме вайны, кагосці не дачакаліся родныя хаты і палеткі. Але памяць народа назаўсёды застанецца жыць у сэрцы родных і сяброў, якія штогод прыходзяць на могілкі або да помнікаў-абеліскаў, каб ушанаваць сваіх герояў – бо кожны чалавек, які загінуў за вызваленне сваёй Радзімы будзе назаўсёды ўпісаны ў памяць Вечнасці…


 Гарцуев Михаил Романович (3)
Фотаздымак Гарцуева Міхаіла Раманавіча, 1919 г. нараджэння, з в. Крэмянка Прапойскай воласці ў гімнасцёрцы ўзору 1939 года і ў “будзёнаўцы” ўзору 1924-1925 гадоў

Складаны баявы шлях давялося прайсці беларусу з вёскі Крэмянка Прапойскага раёна (з 1945 – Слаўгарадскага раёна). Па ўспамінах, якія занатаваныя на старонцы 257 кнігі Памяць Слаўгарадскага раёна, стала вядома, што Гарцуеў Міхаіл Раманавіч – “адзіны на Слаўгарадчыне ветэран Вялікай Айчыннай вайны з ліку радавога і сяржанцкага складу, адзначаных вышэйшай урадавай узнагародай – ордэнам Леніна. Гэты ордэн Міхаіл Гарцуеў атрымаў за подзвіг, здзейснены на падыходзе да Варшавы. Абставіны бою склаліся так, што разліку зенітнай гарматы, які ўзначальваў тав. Гарцуеў, давялося весці знішчальны агонь не толькі па самалётах, але і па варожых танках. Агонь быў скрышальны і трапны, што вырашыла зыход бою на карысць Савецкай Арміі. Ордэн Леніна – сёмая баявая ўзнагарода мужнага воіна”.

Даведка. Ордэнам Леніна ўзнагароджваліся грамадзяне, калектывы, установы за значныя заслугі ў сацыялістычным будаўніцтве і ўклад у абарону краіны. Першым ордэнам Леніна 23 мая 1930 года была ўзнагароджана газета “Камсамольская праўда”. Сярод першых ваеннаначальнікаў – кавалерамі ордэна Леніна сталі таварышы Блюхер, Будзёны, Варашылаў.

Ордэн Леніна з’яўляўся вышэйшай узнагародай у СССР амаль да 1991 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны ордэнам Леніна былі ўзнагароджаны больш за 41000 салдат і афіцэраў [Гусев, И. Е. Награды, знаки различия и униформа Великой Отечественной войны / И. Е. Гусев, Д. А. Тарас, В. Н. Шунков, А. Н. Ядловский – Москва : Издательство АСТ, 2015 – 256 с.: ил. С. 140 ISBN 978-5-17-091401-2.]


 Гарцуев Михаил Романович (1)
Фотаздымак Гарцуева Міхаіла Раманавіча, 1919 г. нараджэння, з в. Крэмянка Прапойскай воласці, ветерана Вялікай Айчыннай вайны ў гімнасцёрцы ўзору 1939 года


Баявы шлях Гарцуева Міхаіла Раманавіча адлічваецца з 22 чэрвеня 1941 года, калі трапіў ён на Паўднёвы фронт. Баявым маршам прайшоў у складзе Паўночна-Каўказскага фронту з 8 жніўня 1942 года і Асобнай Прыморскай Арміі з 15 лістапада 1944 года.

Таварыш, так у той час звярталіся да байцоў Чырвонай Арміі розных рангаў і палажэнняў, а таксама камсамольцаў, камуністаў і партыйных кіраўнікоў. Таварыш Гарцуеў не здрадзіў Радзіме, не скарыўся ворагу, а мужна змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі не шкадуючы сябе. Усе былі таварышамі, бо слова таварыш ў кожнага чалавека асэнсоўвалася ў якасці сябра. Рухаючыся па шляхах баявога сяброўства, нельга не ўзгадаць кожны подзвіг здзейснены сержантам Міхаілам Раманавічам Гарцуевым. Кожная ўзнагарода ветэрана Вялікай Айчыннай вайны палітая крывёю не толькі сваёй, але і баявых таварышаў.

Лісты, у якіх пазначаны звесткі аб узнагародах, распавядаюць аб здзейсненых подзвігах на карысць Айчыны. Вядома, што не адзіны гераічны подзвіг здзейсніў сержант Гарцуеў Міхаіл Раманавіч выконваючы загады. У няспыннай вайсковай працы, у якаці наводчыка, сяржант дабіўся хуткай зладжанай работы ўсяго артылерыйскага разліку. 

Гарцуев Михаил Романович (2)
  
У Міхаіла Раманавіча Гарцуева на грудзі гімнасцёркі красуюцца ўзнагароды

Гарцуеў Міхаіл Раманавіч у якасці наводчыка 5-й батарэі 531-га артылерыйскага палка быў прадстаўлены да ўзнагароды – ордэна Чырвонай Зоркі.

У красавіку 1944 года атрымаў узнагароду – медаль “За отвагу”.

Падчас бою 7 мая 1944 года яго артылерыйскі разлік дакладным стрэлам знішчыў дзве кулямётныя кропкі, часткова знішчыў амаль ўзвод пяхоты ворага.

А 11 мая 1944 года падчас сражэння знішчальным агнём дабіў рэшткі нямецка-фашыстскіх войскаў. За тое атрымаў узнагароду – другі медаль “За отвагу”.

   Гарцуев М.Р (2)   Гарцуев М.Р (4)

  
Узгадваецца знакаміты верш франтавога пісьменніка Твардоўскага пра Васіля Цёркіна:

Не, таварыш я не горды,
Углядаючыся ў даль,
Уцяміў так: навошта ордэн,
Пагаджуся на медаль... 

Але не дзеля ўзнагарод рызыкавалі жыццём чырвонаармейцы на вайне, а для вызвалення роднай зямлі ад паганых ворагаў, якія рабавалі і знішчалі гарады і вёскі, палілі хаты, здзекваліся над роднымі і дзецьмі.

З ліста аб узнагароджанні, які падпісаны 4 мая 1944 года камандзірам артылерыйскага палка таварышам Мацвеевым.

Гарцуев М.Р (3)       Гарцуев М.Р (1)
     

Сяржант Гарцуеў М.Р. 24 лютага 1945 года на плацдарме ракі Одэр бліжэй да горада Франкфурта, здзейсніў асабісты ўчынак: выкаціў гармату на адкрытую пляцоўку каля пазіцый ворага і пачаў страляць прама па контратакуючых разліках нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтым сражэнні ягоны арудзійны разлік знішчыў: дзве кулямётныя кропкі і каля ўзвода варожай пяхоты, чым садзейнічаў паспяховаму аперажэнню контратак ворага. Затым Гарцуеў дакладным стрэлам адагнаў варожыя кацеры, якія ішлі на дапамогу нямецка-фашыстскім захопнікам.

 За пералічаныя баявыя заслугі сержант Гарцуеў быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам “Отечественная война” ІІ ступені. Падчас бою быў цяжка паранены.

Даведка. Ордэнам узнагароджвалі амаль усіх ветэранаў ВАВ, якія ў 1985 годзе былі жывыя. Да ўзнагароды – ордэн Айчынная вайна І і ІІ ступені давалася ордэнская кніжка, якая была выканана на тыпаграфскім бланке друкаваным тэкстам на рускай мове: “за храбрость, стойкость и мужество, проявленные в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками и в озноменование 40-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов. Указом ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА СССР от 11 марта 1985 г. Горцуев М. Ф. награжден орденом ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ 1 степени” секретарь Президиума Верховного Совета СССР (подпись) № ордена 879495”. 

ПАСЛЯВАЕННАЕ АДРАДЖЭННЕ

Пасля вайны Гарцуеў Міхаіл Раманавіч у 1946 годзе вярнуўся ў родную вёску Крэмянка, ажаніўся. Выгадаваў чацвёра дзетак: 3-х дачок і сыночка, якія вучыліся ў Слаўгарадскім раёне. Пасля заканчэння школы дзеці раз’ехаліся: дочкі засталіся працаваць на беларускай зямлі, а сын пераехаў жыць і працаваць у Краснаярск (Расія). 

Міхаіл Раманавіч працаваў на розных пасадах у Слаўгарадскім раёне. Першапачаткова старшынёй калгаса “Памяць Фрунзе”. 

Даведка.  З 1965 года з дзвух Засажэўскіх калгасаў “імя Н.К. Крупскай” і “Памяць Фрунзе” быў створаны саўгас з аднаіменнай назвай “Памяць Фрунзе”. У склад саўгаса ўваходзілі вёскі Старынка, Крэмянка, Сычын, Дабранка, Нямільня, Благадаць, Дубна, Кліны, Казакоўка, Старая Каменка, Новая Каменка. 

Потым працоўная дзейнасць Міхаіла Раманавіча была звязана са сплавам лесу ў леспрамгасе. Да 1978 года ён гандляваў у краме побач з жонкай Мельнікавай Еўдакіяй Фёдараўнай (1921 г.нр. з вёскі Папараткі Кармянскага раёна). Пасля таго, калі нястала Еўдакіі Фёдараўны, пачаў працаваць у ДЭУ (дарожна-эксплуатацыйн участак) перавознікам на пароме, адкуль і пайшоў на пенсійны адпачынак.
За заслугі перад радзімай у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля, падчас аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, Гарцуеў Міхаіл Раманавіч быў адзначаны, як персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння.

Гарцуев М.Р (5)
 
Кніжка персанальнага пенсіянера, узору 1965 года № 15358 ад 04.11.1985 года, належыць Гарцуеву Міхаілу Раманавічу

Даведка. Кніжка персанальнага пенсіянера – дакумент, які сведчыць аб праве пенсіянера на ільготы, устаноўленыя інструкцыяй. Пенсіённая кніжка персанальнага пенсіянера рэспубліканскага значэння выдаецца Міністэрствам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР. 

Чарнобыльская бяда заставіла пакінуць родны кут і пераехаць у горад Слаўгарад, дзе ён купіў хату і да скону веку жыў і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Слаўгарадскага раёна. 

Вера Стасенка

Присылайте на наш сайт информацию и фото своих родных и близких - участников Великой Отечественной войны
Время работы:
11.00 - 15.00 понедельник-пятница
Адрес офиса:
г. Минск, ул. Революционная 15 А, каб. 103
Время работы:
11.00 - 15.00 понедельник - пятница
Адрес офиса:
г.Минск, ул. Революционная 15 А - 103
edth1
Оставьте заявку
и мы Вам перезвоним в удобное для Вас время
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
это поле обязательно для заполнения
Телефон:*
это поле обязательно для заполнения
Галочка*
Спасибо! Форма отправлена
edth1
Оставьте заявку
и мы Вам перезвоним в удобное для Вас время
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
это поле обязательно для заполнения
Телефон:*
это поле обязательно для заполнения
Галочка*
Услуги:
Спасибо! Форма отправлена
edth1
Оставьте заявку
и мы Вам перезвоним в удобное для Вас время
это поле обязательно для заполнения
E-mail:*
это поле обязательно для заполнения
Телефон:*
это поле обязательно для заполнения
Галочка*
Спасибо! Форма отправлена